Вось яны – канікулы,
Вяселыя канікулы
Сягоння тут як тут.
Пахованы падручнікі,
Здаецца, што чараўнікі
З сабою нас завуць.
Нам з вечара да раніцы,
Як быццам, нечым заняцца.
Як бавіць будзем час?
Ды ні адну гадзіну
Без спраў мы не пакінем,
Бо многа так цікавага,
Карыснага, забаўнага
Чакае ў школе нас!
У школе працуе лагер “ Фантазёры”. З першага дня кожны выхаванец знайшоў сабе занятак па душы. У межах падрыхтоўкі да адкрыцця лагера прайшла прэзентацыя “ Нашы дзеці-лепшыя ў свеце”, на якой дзеці праявілі свае здольнасці і падзяліліся сваімі марамі.
Пазнавальна прайшоў экалагічны дзень. Актыўна адгадвалі выхаванцы жывел і птуўак па голасу, заёмілі з асаблівасцямі жыцця братоў нашых меншых.На занятках па інтарэсах “ Ачумелыя ручкі” дзеці змайстравалі кармушкі.
У трэці дзень, прысвечаны патрыятычнай тэматыцы, хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю пазнаёміліся з кнігай Д. Санько “Азярычына – слаўнае сяло”, шукалі звесткі пра сваіх продкаў, знаёміліся з тапанімікай роднага краю. Даведаліся пра звычаі беларусаў, наведалі музей “ Беларуская хатка” і актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “ Беларусь старажытная”
Кожны дзень праводзяцца спартыўныя мерапрыемствы , гульні каля ёлкі і творчыя конкурсы. Канікулы працягваюцца!