У матулі-школы слаўны юбілей
Вось і наступіла доўгачаканая сонечная раніца апошняга кастрычніцкага дзянька. Увесь месяц прайшоў у прыемных перадсвяточных клопатах. Калектыў ДУА “Азярычынскі НПК дзіцячы сад-базавая школа” рыхтаваўся да свята-145-годдзя школы. Вучні здымалі відэавіншаванні, рыхтавалі малюнкі і нумары мастацкай самадзейнасці, пісалі сачыненні. Настаўнікі прадставілі прэзентацыі “Школа ўчора, сёння, заўтра”, “Я свой лёс звязала з Азярычынскай школай”.
Прагучалі фанфары, і свята пачалося.
Сярод ганаровых гасцей- прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Пухавіцкага райвыканкама, старшыня Навапольскага сельскага Савета, ААТ “Агра-Абярэг”, кіраўнікі суседніх устаноў адукацыі, бацькі і выпускнікі розных гадоў. Усе госці прыйшлі не з пустымі рукамі, але самым доўгачаканым падарункам стаў сертыфікат на набыццё камп’ютарнага класа. Карыснымі і своечасовымі прыйшліся і іншыя падарункі.
На свята былі запрошаны ветэраны педагагічнай працы-былыя дырэктары ўстановы адукацыі-Іванова Людміла Дзмітрыеўна, Ламан Тамара Анатольеўна, якія падзяліліся цікавымі ўспамінамі аб гадах сваёй працы.
Вучні школы парадавалі ўсіх прысутных святочнай праграмай, у якой праявілі свае здольнасці і талент.
Доўгай і хвалюючай была падрыхтоўка да свята, хутка прайшоў святочны дзень, а калектыў нашай школы ўжо задумаўся аб подрыхтоўцы да святкавання 150-гадовага юбілею.
Решительно нет ничего более интересного, чем проглядывание Ваших размещённых статей