ПЛАН РАБОТЫ МА КЛАСНЫХ КІРАЎНІКОЎ

План работы метадычнага  аб’яднання  педагогаў,

якія  выконваюць абавязкі класных  кіраўнікоў

ДУА “Азярычнскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”

на 2021/2022 навучальны год

 

Тэма: “Фарміраванне прафесійных кампетэнтнасцяў педагогаў, якія  выконваюць абавязкі класных  кіраўнікоў, у рабоце з навучэнцамі, бацькамі, праз ўкараненне дзейнаснага падыходу”

Мэта:

удасканаленне майстэрства педагогаў, якія  выконваюць абавязкі класных  кіраўнікоў, накіраванага на павышэнне эфектыўнасці выхаваўчага працэсу.

Задачы:

  1. Аказанне дапамогі педагогам, якія  выконваюць абавязкі класных  кіраўнікоў, ва ўдаскаленні формаў і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы.
  2. Фарміраванне ў педагогаў, якія  выконваюць абавязкі класных  кіраўнікоў, тэарэтычнай і практычнай базы для мадэлявання выхаваўчай сістэмы ў класе.
  3. Павышэнне эфектыўнасці работы па фарміраванні грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў.
  4. Вывучэнне і абагульненне вопыту работы педагогаў, якія  выконваюць абавязкі класных  кіраўнікоў.
  5. Развіццё творчых здольнасцей педагогаў, якія  выконваюць абавязкі класных  кіраўнікоў.
  6. Пераход самаадукацыі педагогаў, якія  выконваюць абавязкі класных  кіраўнікоў, на новыя адукацыйныя стандарты.
  7. Стварэнне аптымальных умоў для развіцця асобы кожнага навучэнца ў розных відах дзейнасці адпаведна з яго здольнасцямі, інтарэсамі, магчымасцямі, а таксама патрэбамі грамадства.

Прагназуемы вынік:

павышэнне метадычнай культуры класных кіраўнікоў і, як вынік, павышэнне ўзроўню выхаванасці школьнікаў.

 

Пасяджэнне № 1

Тэма: Асноўныя патрабаванні да планавання выхаваўчай, ідэялагічнай і сацыяльнай работы  ў школе на 202/2022 навучальны год. Магчымасці і спектр дзейнасці педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў, у ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце з навучэнцамі і бацькамі.

Мэта: стварэнне ўмоў для ўзаемадзеяння  педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў, для павышэння іх кваліфікацыі праз абмен вопытам работы, спрыяць імкненню педагогаў да самостойнага авалодвання навукова — тэарэтычнымі і практычнымі навыкамі выхаваўчай работы.

Задачы:

  1. Вывучыць сучасныя нарматыўныя прававыя дакументы, якія рэгулююць арганізацыю выхаваўчай, ідэялагічнай і сацыяльнай работы  ў школе
  2. Вывучыць асаблівасці арганізацыі і планавання выхаваўчага працэсу ў школе ў 2021/2022 навучальным годзе.
  3. Зацвердзіць план работы МА педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў, на 2021/2022 навучальны год.

Дата правядзення: жнівень

Месца правядзення:настаўніцкая

Форма правядзення : інструктыўна-метадычная нарада

 

 

Праблемнае поле

  • Навукова-метадычны блок

Нарматыўнае прававое забеспячэнне выхаваўчай, ідэялагічнай і сацыяльнай работы  ў школе на 2021/2022 навучальны год. Праграмна-плануючая дакументацыя выхаваўчай работы.

Іванова Н.С. намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

  • Вучэбна-метадычны блок

Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі «Асаблівасці арганізацыі выхаваўчай, ідэялагічнай і сацыяльнай работы  ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе».

Іванова Н.С. намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.   .

  • Практычны блок

1.Планаванне метадычнай работы педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў, на 202012022 навучальны год.

Шабан Н.Г., кіраўнік МА педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў

  1. Планаванне выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень.

Іванова Н.С. намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

  • Прыняцце рэкамендацый

Шабан Н.Г. кіраўнік МА педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў

 

 

 

Літаратура

  • Інструктыўна-метадычнае пісьмо «Асаблівасці арганізацыі выхаваўчай, ідэялагічнай і сацыяльнай работы  ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе».
  • Інструктыўна-метадычнае пісьмо «Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй образованиия ў 2021/2022 навучальным годзе».
  • Кодэкс РБ аб адукацыі. Артыкул 95;
  • А. А. Глінскі «Метадычныя фарміраванні ў сучаснай школе»;
  • Інструктыўна-метадычнае пісьмо “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў 2021/2022 навучальным годзе (Дадатак 5 да ІМП).

Пасяджэнне № 2

Тэма: Арганізацыя работы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў – як адна з асноўных форм работы класнага кіраўніка

Мэта: павышэнне тэарэтычнай і практычнай падрыхтаванасці педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў, па выкарыстанні новых метадаў і эфектыўных формаў арганізацыі выхаваўчай работы па фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Задачы:

  1. Вызначыць ролю педагога, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка, у фарміраванні ў навучэнцаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі;
  2. Стварыць аптымальныя ўмовы для развіцця супрацоўніцтва сям’і, школы і соцыума ў выхаванні пачуцця патрыятызму ў навучэнцаў.

Дата правядзення: лістапад

Месца правядзення: кабінет беларускай мовы

Форма правядзення: метадычны дыялог

  • Вучэбна-метадычны блок
  1. Метадычныя рэкамендацыі Міністэрства адукацыі па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў.

Шабан Н.Г., кіраўнік МА педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў

  1. Варыятыўнасць форм і метадаў грамадзянскага-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

Осіпчык І.П. педагог, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка 4 класа

  1. Роля класнага кіраўніка ў працэсе выхавання пачуцця патрыятызму ў навучэнцаў.

Рунец С.М., педагог, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка 8 класа

  • Практычны блок

Наведванне і аналіз адкрытай класнай гадзіны па грамадзянскага-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў.

Закрэўская А.С., педагог, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка 5 класа.

  • Прыняцце рэкамендацый

Шабан Н.Г., кіраўнік МА педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў

Літаратура:

  1. Бядуліна, Г.Ф. Формы і метады патрыятычнага выхавання моладзі ў сучасных умовах / Г.Ф.Бядуліна // Праблемы выхавання. – 2010. — №6. – С. 12-19
  2. Буткевіч В. У. Методыка арганізацыі грамадзянскага выхавання вучняў: дапаможнік для педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі/ В. У. Буткевіч, А. В. Талкачова. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2011;
  3. Буткевіч В. У. Патрыятычнае выхаванне навучэнцаў: гісторыя і сучаснасць: дапаможнік для педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі/ В. У. Буткевіч. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2010;
  4. Казіноец Л. А., Крыкала Е. Ю. Тэорыя і практыка грамадзянскага выхавання навучэнцаў. Мазыр, 2006.
  5. Ніканенка В. В. Патрыятычнае выхаванне навучэнцаў. Мн., 2010
  6. Шарамет Г. П. Выхаванне ідэйна-маральных і грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і якасцяў навучэнцаў / Г. П. Шарамет // Праблемы выхавання. – 2003. №5. – С. 79-90

Пасяджэнне № 3

Тэма: Сацыяльныя праблемы прафарыентацыі навучэнцаў

Мэта: пошук рацыянальных спосабаў арганізацыі прафарыентацыйнай работы.

Задачы:

  1.  Раскрыць метады і формы прафарыентацыйнай работы;
  2. Пазнаёміць з вопытам работы педагогаў установы адукацыі па прафесійным самавызначэнні навучэнцаў.

Дата правядзення: студзень

Месца правядзення: кабінет хіміі

Форма правядзення: семінар-практыкум

  • Вучэбна-метадычны блок
  1. Актуальныя формы і метады фарміравання ў навучэнцаў цікавасці да прафесійнай працы.

 Іванова Н.С., педагог, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка 7 класа  2.    Сацыяльныя праблемы прафарыентацыі моладзі.

 Наважэніна Л.Ю., педагог, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка 5 класа

  • Практычны блок
  1. Абмен вопытам па сістэме работы класнага кіраўніка па прафарыентацыі навучэнцаў

Іванова Н.С., педагог, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка 9 класа

  • Прыняцце рэкамендацый

Шабан Н.Г., кіраўнік МА педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў

Літаратура

  1. Аскірка А. Шляхі-дарогі ў вялікі свет.// “Адукацыя і выхаванне”, №5, 2007г., стар.41-48.
  2. Дзейнасць органаў самакіравання па сацыяльнай абароне школьнікаў.

У.Т.Кабуш// Народная асвета.-№1,1988.

  1. Клімаў Е. А. Псіхолага-педагагічныя праблемы прафесійнай кансультацыі. — М.: Асвета, 1996. — 95 с.
  2. Пражнікаў Н.З. Метады актывізацыі прафесійнага і асобаснага самавызначэння. М. 2002.400 с.
  3. Смятаніна М. А. Актывізацыя прафесійнага і асобаснага самавызначэння ў падлеткаў (аўтарская праграма). Вучэбна- метадычнае дапаможнік. М. 2000. 24 с.

Пасяджэнне № 4

Тэма: Вынікі і аналіз работы МА педагогаў, якія  выконваюць абавязкі класных  кіраўнікоў, за 2021/2022 навучальны год. Абмеркаванне плана работы МА на 2022/2023 навучальны год

Мэта: падвядзенне вынікаў метадычнага аб’яднання ў інавацыйным рэжыме за навучальны год.

Задачы:

Стварэнне ўмоў для выкарыстання сучасных камп’ютэрных і інфармацыйных тэхналогій .

Падвядзенне вынікаў  работы МА педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў, за 2021/2022 навучальны год.

Дата правядзення: май

Месца правядзення: кабінет матэматыкі

Форма правядзення: круглы стол

  • Вучэбна-метадычны блок
  1. Аналіз работы МА  педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў    за 2021/2022  навучальны год.

Шабан Н.Г., кіраўнік МА педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў

  1. Абмеркаванне плана работы на 2022/2023 навучальны год.

Педагогі, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў

  1.  Арганізацыя летняга адпачынку навучэнцаў.

Іванова Н.С. намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

Практычны блок

  1. Анкетаванне навучэнцаў па аздараўленні летам.

Педагогі, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў

  1. Распрацоўка плана работы летняй змены прышкольнага лагера з дзённым прабываннем.

Педагогі, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў

  • Прыняцце рэкамендацый

Шабан Н.Г., кіраўнік МА педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў

Літаратура

  1. «Адукацыя і выхаванне”, № 4, 2010г / С.М. Сазонава «Культурна -адукацыйная дзейнасць школьнікаў »
  2. Народная асвета, №7, 2010г / Н.Г. Сухановская « Як умацаваць здароўе школьніка ».

Кіраўнік МА  ________      Н.Г.Шабан

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!: