ПЛАН ПЕРАЕМНАСЦІ

ПЛАН ПЕРАЕМНАСЦІ ДАШКОЛЬНАЙ І ПЕРШАЙ СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ НА 2021/2022 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

Мэта: рэалізаваць адзіную лінію развіцця дзіцяці на этапах дашкольнай і пачатковай школьнай адукацыі, надаўшы педагагічнаму працэсу цэласны, паслядоўны і перспектыўны характар.

Задачы:

  • аб’яднаць намаганні настаўнікаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па стварэнню ўмоў для паспяховага навучання ў першым класе;
  • удасканальваць працу выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па развіццю ў дзяцей інтэлектуальных уменняў, неабходных для паспяховага навучання ў пачатковай школе:
  • гутарковай мовы і самастойнага сувязнога маўленчага выказвання;
  • фанематычнага слыху;
  • накіраваць намаганні выхавальнікаў дашкольнай адукацыі на выпрацоўку ў дзяцей самастойнасці, адказнасьці і актыўнасці ў выкананні заданняў і даручэнняў дарослых;
  • спрыяць падтрымцы і развіццю творчай ініцыятывы і здольнасцяў дзяцей да творчай дзейнасці;
  • педагогам І ступені агульнай сярэдняй адукацыі вывучыць індывідуальныя асаблівасці выпускнікоў старэйшай рознаўзроставай групы дзіцячага сада (от 5 да 6 гадоў) і сістэму правядзення заняткаў выхавальнікаў дашкольнай установы ў дадзенай узроставай групе;
  • праводзіць сумесныя мерапрыемствы для навучэнцаў дзіцячага сада — пачатковай школы.
Мерапрыемства Тэрмін выканання Адказныя
Арганізацыйна – метадычная работа
Правядзенне арганізацыйнага пасяджэння метадычнага аб’яднання, педагагічнага савета педагагічных работнікаў Жнівень, 2021 Кіраўнік МА
Правядзенне сумесных паседжанняў педагогаў пачатковай школы  і выхавацеляў старэйшай рознаўзроставай групы (ад 4 да 6 гадоў) па пытаннях падрыхтаванасці  дзяцей 6 год да навучання ў школе:

Пытанні да абмеркавання:

1.     Вывучэнне і аналіз адукацыйных праграм I ступені адукацыі і дашкольнай адукацыі ў рамках патрабаванняў нарматыўных прававых дакументаў.

2.     Распрацоўка адзіных патрабаванняў у рамках пераемнасці: форм і метадаў навучання, тэмпаў, аб’ёму і ўзроўня прадметнага матэрыялу.

3.     Забеспячэнне пераемнасці ў правядзенні мерапрыемстваў па ахове і ўмацаванню здароўя дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзроста.

4.     Ажыццяўленне пераемнасці ў рабоце рознаўзроставай групы і пачатковай школы па грамадзянска – патрыятычнаму і духоўна – маральнаму выхаванню дзяцей.

5.     Аб ступені гатоўнасці выпускнікоў рознаўзроставай групы да навучання ў школе.

На працягу навучальнага года Намеснік дырэктара
Вывучэнне працэса адаптацыі першакласнікаў да новых ўмоў школьнага жыцця. Аналіз Верасень — кастрычнік, 2021 Класны кіраўнік I класа, намеснік дырэктара
Наведванне вучэбных заняткаў у  I класе выхавацелем рознаўзроставай групы з мэтай:

— паспяховай адаптацыі навучэнцаў;

— знаёмства з патрабаваннямі ўзроўня падрыхтаванасці дзяцей да школы.

На працягу навучальнага года Класны кіраўнік I класа, выхавацель рознаўзроставай групы
Арганізацыя работы па забеспячэнню 100%-га ахвата дзяцей 6-га года жыцця сістэмай падрыхтоўкі да школы Жнівень — верасень, 2021 Намеснік дырэктара
Педагагічныя кансультацыі :

·        візуалізацыя вучэбнай інфармацыі

·        вучэбная праграма дашкольнай адукацыі і адукацыйны стандарт “Дашкольная адукацыя”.

·        вучэбная праграма I класа “Уводзіны ў школьнае жыццё”.

·        развіццё дробнай маторыкі рукі дзяцей.

·        педагагічнае суправаджэнне працэса адаптацыі вучняў І класа.

·        развіццё мовы дзяцей.

На працягу навучальнага года Намеснік дырэктара
Наведванне настаўнікамі адкрытых заняткаў у рознаўзроставай групе з мэтай знаёмства з узроўнем адукацыйнай падрыхтоўкі выхаванцаў.

Заняткі:

  • па развіццю мовы і культуры моўных зносін;
  • па фарміраванню элементарных матэматычных уяўленняў;
  • па працоўнаму навучанню і выяўленчаму мастацтву
  • па фізічнаму выхаванню.
На працягу навучальнага года Настаўнікі  пачатковай школы, выхавацель рознаўзроставай групы
Сумесная работа выхавацеля рознаўзроставай групы з настаўнікам – дэфектолагам, педагогам — псіхолагам па пытанню “Падрыхтоўка дзяцей 6-цігодак да школы” На працягу навучальнага года Настаўнік – дэфектолаг, выхавацель рознаўзроставай групы,
Аналіз работы па ажыццяўленню пераемнасці за 2020/2021 навучальны год Май, 2021 Намеснік дырэктара
Супрацоўніцтва з сям’ёй
Арганізацыя і правядзенне агульных бацькоўскіх сходаў На працягу навучальнага года Дырэктар
Распрацоўка інфармацыйнага матэрыялу (кансультацыі, памяткі, буклеты) для законных прадстаўнікоў на тэму “У першы клас без перашкод” На працягу навучальнага года Настаўнік дэфектолаг, выхавацель рознаўзроставай групы, настаўнікі, намеснік дырэктара
Анкетаванне законных прадстаўнікоў з мэтай выяўлення цяжкасцей у падрыхтоўцы дзяцей да школы Май – жнівень, 2021/2022 Выхавацель рознаўзроставай групы, класны кіраўнік I класа
Удзел бацькоў у выхаваўчых мерапрыемствах, акцыях, спартыўных святах, рэйдах, аперацыях, выставах і інш. На працягу навучальнага года Выхавацель рознаўзроставай групы, настаўнікі
Індывідуальныя кансультацыі настаўніка – дэфектолага, настаўніка I класа па запытах законных прадстаўнікоў На працягу навучальнага года Настаўнік — дэфектолаг,  настаўнік I класа, намеснік дырэктара
Арганізацыя тэматычных выстаў:
  • “Што павінен ведаць і ўмець першакласнік”.
  • “Паступленне ў школу – значная падзея ў жыцці дзіцяці”.
  • “Гульні, якія дапамогуць падрыхтаваць дзіця да школы”.
  • “Збіраем школьны ранец”.
На працягу навучальнага года Выхавацель рознаўзроставай групы, настаўнікі
Работа з навучэнцамі
Афармленне кутка “Я – школьнік” Пастаянна Выхавацель рознаўзроставай групы
Наведванне выхаванцамі ўрачыстай лінейкі, прысвечанай Дню ведаў.

Экскурсія па школе.

01.09.2021 Выхавацель рознаўзроставай групы
Арганізацыя і правядзенне тэматычнага тыдня ў рознаўзроставай групе (ад 4 да 6 год) “Школа. Дзень ведаў” 01.09 -03.09.2021 Выхавацель рознаўзроставай групы
Узаемадзейнасць:

  • арганізацыя і правядзенне агульных традыцыйных свят дз/с — п/ш-бш;
  • удзел у выхаваўчых мерапрыемствах, акцыях, спартыўных святах, рэйдах, аперацыях, выставах і інш;
  • сумесная арганізацыя і правядзенне тэматычных тыдняў ва ўстанове адукацыі.
На працягу навучальнага года Выхавацель рознаўзроставай групы, музычны кіраўнік, настаўнікі

 

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!: