Метадычная сетка ДУА

Метадычная сетка ДУА «Азярычынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа» ў 2021/2022 навучальным годзе

     Метадычная праца ў школе арганізавана на падставе загада па школе №127  ад 31.08.2021.

Адзіная метадычная тэма: Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў школы па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі навучальнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе.

Мэта:

удасканаленне адукацыйнага працэсу, павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў установы адукацыі па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі, асваенне рацыянальных метадаў і прыёмаў навучання і выхавання вучняў з улікам дасягненняў сучаснай педагагічнай навукі, эфектыўнай педагагічнай практыкі і эфектыўнай арганізацыі работы метадычных аб’яднанняў.

Задачы:

  1. прадоўжыць сістэмную работу па ўключэнні педагагічных кадраў у актыўную самаадукацыйную дзейнасць па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі навучальнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе.
  2. удасканальваць механізмы педагагічнага суправаджэння алімпіяднай падрыхтоўкі, вучэбна-даследчай дзейнасці, пазакласнай работы навучэнцаў праз асаблівыя формы псіхолага-педагагічнага ўзаемадзеяння педагогаў, школьнікаў і бацькоў.
  3. садзейнічаць павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных кадраў і іх паспяховай атэстацыі пасродкам вывучэння, абагульнення, апісання і распаўсюджвання вопыту эфектыўна працуючых настаўнікаў.
  4. ствараць умовы для павышэння эфектыўнасці работы ўсіх метадычных аб’яднанняў школы.
  1. распрацаваць рэйтынгавую сістэму маніторынгу і ацэньвання прафесійных дасягненняў педагогаў.

Структура метадычнай супольнасці педагогаў ДУА » «Азярычынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа»  ў 2021/2022 навучальным годзе »

Кіраўнік метадычнай работай у школе – Марціновіч С.М.

Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў прадметнікаў- кіраўнік:Осіпчык М.П..

Метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў — кіраўнік: Шабан Н.Г.

Понравилась статья? Поделиться с друзьями:
Добавить комментарий

;-) :| :x :twisted: :smile: :shock: :sad: :roll: :razz: :oops: :o :mrgreen: :lol: :idea: :grin: :evil: :cry: :cool: :arrow: :???: :?: :!: